Home

Advertisement

Пухнатае цуда

  • Nov. 26th, 2009 at 11:44 AM
Круз
Ёохоў!
Чароўная трусіха жыве ў мяне.
Першая ноч прайшла нармальна, хоць яна шыбуршэла ў клетцы і трохі не далавала заснуць.
Радуюся яе апетыту.
А яшчэ яна спрабуе скакаць. Бегае па пакоі, такія павароты, што адно пасьпявай глядзець. З усіх сваіх братоў і сясьцёр яна была самая актыўная, таму Ягор яе і абраў. Пакуль усе спалі, яна бегала па клетцы, будзіла іх.
А яшчэ яна ўжо адгукаецца на імя:) - Стэфа:))))))))

ЗЫ Трусы - вельмі мілыя жывёлы:))))))))))

Вешчыя сны:)

  • Nov. 24th, 2009 at 2:27 PM
Очечкі
Едет крыша Прысьнілася сёньня, што на прэс-канферэнцыі адказваю на пытаньні журналістаў з нагоды выхаду маёй кнігі:)...

Показкі пра жанчын

  • Nov. 21st, 2009 at 8:38 PM
Круз
***

Наши женщины настолько суровы, что пьют чай для похудения вместе с тортом.


***

Жена, замученная на работе, пишет смс мужу: "Давай поужинаем сегодня. Купи, пожалуйста курицу".
Через некоторое время приходит ответ от мужа: "Целую"
Жена, обрадовавшееся - столько времени ни доброго слова не слышала, ни ласки не испытывала, отправляет ему сообщение: "Милый! Я тоже тебя целую! Люблю, мой сладкий! До встречи, котенок!"
Муж перезванивает: "Света, блядь, я спрашиваю - курицу цЕ-лу-ю покупать?"

(Крыніца - рускі Playboy)

Дзе ўзяць сена?

  • Nov. 21st, 2009 at 12:09 AM
Дзіця
У нашым доме хутка папаўненьне - чароўны трусік:)
Шаноўныя фрэнды! Ці ведаеце, дзе можна ўзяць сена? Проста гэта асноўнае блюда для гэтай жывёлкі. Можа, хтось з вас мае вёску пад бокам:)? Буду ўдзячна за траспанціроўку.
Альбо ведаеце, дзе можна дастаць/набыць сена ў Менску?
Загаддзя дзякуй вялікі!

Сёньня памёр

  • Nov. 20th, 2009 at 10:28 PM
мужычок



Я не амартка яго творчасьці. Але сьмерць Рамана Трахтэнберга зьдзівліла мяне больш, чым сьмерць Майкла Джэксана.
Очечкі
Мяне тут павесялілі - Ася Паплаўская публічна загаварыла сама з сабой. Вельмі добры фармат! Пражэктар ася_17 нават не дадумаўся... Кажуць, калі чытаць дыялёг па ролях і з пэўнай інтанацыяй, сьмех гарантаваны.
Раздваеньне адбылося на "крытыка" і "журналіста". Ад званьня "крытыка" гераіня какетліва адмаўляецца самой сабе, і ўсё ж прыходзіць да высновы кшталту "што паробіш, крытык, дык крытык". Але пакінем літаратурныя разважаньні і ўнутраныя сумненьні Асі для яе самой:)
Мяне вось што ўразіла: - Фэміністка?.. Не, што ты. Я прыгожая, пасьпяховая дзяўчына. З чаго мне быць фэміністкай? (цытата).
А цяпер а-ля-гоп!



Мараль:) Калі няма ведаў і культуры, ёсьць http://www.google.com. Не саромейцеся карыстацца, перш чым казаць "Да таго ж я прыгожая і пасьпяховая, што таксама не спрыяе фэмінізму."

ЗЫ Допіс рабіла не феміністка:)

Мой будучы сябра

  • Nov. 18th, 2009 at 2:44 PM
ума турман

Апошнім часам Апошнія 2 месяцы я жыву адна. Мяне гэта, безумоўна, радуе. Маіх суседак па блоку раздражняе, бо яны жывуць утрох у 1-м пакоі:) Я не магу сказаць, што мне сумна, бо мае сябры, зь якімі мы звычайна гуляем у
"перакрычаць Занько", "пераспрачаць Гуштын" і "прыбраць пакой Ракуцінай" "Псіхоз" і "Псіхолаг":), не даюць сумаваць. Але мне раптам так захацелася сабе хатнюю жывёёёёёёлу:) Яшчэ аднаго сябра сапраўднага:)
Сабаку я завесьці не магу, бо гэта строга забаронена адміністрацыяй (сукі)
Ката я не магу завесьці па той жа прычыне (ня вельмі і хацелася)
Чарапах па імені Зянон у мяне ўжо ёсьць (праўда, эмігрыраваў у Горадню і назад вяртацца ня хоча)
Хамякоў, мышэй, марскіх сьвіньней, шыншылаў і тушканчыкаў я баюся (яны мне агідныя, бо падобныя да пацукоў, а гэта самая страшная жывёла ў сьвеце)
Рыбкі ўвесь час маўчаць і яны однообразные (я ня ведаю, як правільна даглядаць за акварыумам)
Розныя насякомыя ў нас і так перыядычна жывуць (бо некаторыя суседзі антысанітарныя)
да чаго я вяду... Да таго, што лепш за сабаку і панду няма жывёлаў. Але мне таксама вельмі падабаюцца трусы (которые кролики). Таму вось такога сябра я сабе і хачу.




Раскажыце, хто ведае, як яны ў камунікацыі і жыцьці?:)
PS Калісьці ў нас жыў сапраўдны заяц Непоседа!:) Мы яго выпусьцілі, як толькі ён падрос і змог самастойна жыць у прыродзе.

ума турман
На сустрэчы Ярмольніка і студэнтаў Інстытута культуры мяне не пакідала адчуваньне, што студэнты ўспрымаюць яго як малыя дзеці успрымаюць малпачку, якую прывезьлі, каб зрабіць фота на памяць.
Магчыма, я разбалаваная на сустрэчы зь вядомымі людзьмі, але калі мой стрыечны брат хваліцца мне што бачыў праз дарогу Паніна, нібы гэта самая важная падзея месяца; калі сяброўка, што вучыцца на насташніка музыкі, вішчыць ад радасьці, што бачыла за кулісамі Быйнова, які да гэтага адкрываў рот пад фанеру; калі сяброўка, што аб'езьдзіла паў-Еўропы цэлы дзень мне талдычыць, што яна ідзе на канцэрт самога (!) Грышкаўца... У такія моманты мне хочацца адключыць гук зьнешняга сьвету. Таму што гэтае ідала паклонства, узвышэньне т.зв. зорак... Божа, у жыцьці адбываюцца і больш важныя рэчы!
У аўторак у Інстытут культуры і хамскіх ахоўнікаў прыедзе Занусі. Шоу працягваецца.

ЗЫ Сёньня ўдумліва паглядзела фільм "Они сражались за Родину". І ў параўнаньні з камунікацыяй з Федасеевай-Шукшыной, Занусі і Ярмольнікам гэта мяне найбольш уразіла... Ці проста эмацыйна дабіла? Я устал. Але рэкамендую ўсім паглядзець і пераглядзець гэты фільм.

LJ will die

  • Nov. 15th, 2009 at 12:22 AM
Очечкі
Пачула сёньня, што ЖЖ, укантакце, твіттэры і тэ-тэтэ ўжо адміраюць. Маўляў, губляюць актуальнасьць, ня торкаюць. А абмен банерамі як метад пасьпяховай супрацы здох 8 год таму...
Кароч, я не спецыяліст у гэтым і нават старомоден... Але мне стала сумна ад таго, што ў хуткім часе ўсё гэта закрыецца і забудзецца. А я так і не навучыла бацькоў заводзіць ЖЖ-старонкі:(

Пачаўся "Лістапад"

  • Nov. 15th, 2009 at 12:13 AM
мужычок
Гэта чацьвёрты "Лістапад" у маім жыцьці. Скажу шчыра, што вельмі скептычна стаўлюся на гэтага т.зв. міжнароднага мінскага кінафорума. Але тое, што было сёньня на прэс-канферэнцыі і пасьля на адкрыцьці...

Очечкі


Калі пачынаюць абмяркоўваць календар аголеных літаратараў, "сэксуальнасьць" беларускіх літаратараў, "эратычнасьць" беларускіх зорак, мне хочацца паслаць тых, хто абмяркоўвае, паглядзець фота календара французскай каманды рэгбі.


Заўважана на http://gorod.tomsk.ru/index-1193156740.php.


your student life

  • Nov. 13th, 2009 at 2:05 AM
мужычок
Што вы думаеце пра свой універ? Той, у якім вучыцеся ці вучыліся. Мне цікава, ці ёсьць у вас гонар, што атрымалі корку адукацыю менавіта тут.  Якія пазітыўныя і негатыўныя моманты (істотныя) вам запомніліся.
Ну проста студэнцтва вельмі цікавая тэма. Прынамсі для настальгіі...

Як я зламала цацку...

  • Nov. 13th, 2009 at 1:55 AM
Очечкі
Прызналася сёньня сябру, што такі сказала агульнай знаёмай, што думаюць нармальныя людзі я думаю наконт яе опусаў, допісаў, перапісаў ... - ЖЖ. Ён, нядоўга думаючы прамовіў: "Ну і навошта ты такую цацку зламала?"
Для тых, хто ў тэме - я ненаўмысна. І сьмешнае ўсё адно было, ёсьць і будзе:)))

Добрай усім ночы!


мужычок
Радыё я слухаю рэдка. А калі слухаю, то ў транспарце. Асабліва калі сядзіш/стаіш у кампаніі:((( кітайцаў. У такія хвіліны я ўключаю 1-ы канал беларускага радыё. Трапляю на рознае. У тым ліку, на праграмы кшталту "Сельскі накірунак", якія мяне вельмі сьмяшаць:)))) Але што мяне радуе насамрэч, дык гэта тэлефанаваньні простых людзей, якія віншуюць сваіх швагераў, дачок, сясьцёр, братоў, сяброў па-беларуску. Гэта вам не рафініраваны філолаг, які белмову выкарыстоўвае па службе, гэта народ. І народ беларускамоўны:))))

10 лістапада

  • Nov. 10th, 2009 at 11:00 PM
Очечкі
Вельмі харошы. Пазітыўны. І асаблівы дзень.
Я зразумела, што ў самыя адказныя моманты, ня ведаю, што казаць і як сябе паводзіць:))))

Playboy говно

  • Nov. 8th, 2009 at 5:50 PM
Фак
Што атрымалася з нашага калектыўнага чытаньня ў хуткім часе з'явіцца ў аформленым і разгорнутым выглядзе (пачынаем новы праект), але высновы прыкладна такія -  "часопіс для лейсбіянак", "усе матэрыялы стараюцца любымі саплямі прыцягнуць да сэксу", "чытаць няма чаго, глядзець няма на што" ....

Харчразвёрстка

  • Nov. 8th, 2009 at 5:43 PM
Круз
Размова зь сяброўкай. Вырашаем, дзе можам сустрэцца сваёй дзявочай кампаніяй на тра-ля-ля. Размова заходзіць пра сушы-бар.
Яна:
 - У Беларусі няма сапраўдных сушы. Таму што ў нас няма нармальнай сьвежай рыбы.
Я:
 - А я ўсё адно люблю сушы. І хажу ў сушы-бары.
 - У нясьвежай рыбе могуць завесьціся чарвякі, якія могуць аказацца пасьля ў тваім арганізме.
 - Ага, Ягор таксама кажа, што можа спампаваць нейкі фільм пра мяса, пасьля якога я назаўсёды стану вегетарыянкай.
 - Што за фільм?
 - Ня ведаю, ня бачыла. Але я глядзела "Плесень". Уражаньні такія, што хочацца, каб закапалі адразу ж і жывой.
 - Мда...
 - Дык ідзем на сушы?
 - Ну давай!

Маленькая лошадка

  • Nov. 5th, 2009 at 12:43 AM
Малыш
Літаральна на днях адкрыла для сябе Найка Барзова



Раней ён мне падаваўся прыдуркам  не падабаўся



Круз
Тацьцяна Падаляк, якая раней працавала ў "Звяздзе", а цяпер узначальвае прэс-цэнтр Дома прэсы калісьці брала інтэрв'ю ў велікого і могучего Паўла Ізральевіча Ізотавіча Якубовіча ( http://21.by/papers?id=46436).

Тое, што мяне кгэм зьдзівіла:

— «Советская Белоруссия» выйшла на самаакупнасць?

— Мы не бяром грошай у дзяржавы. Слова «самаакупнасць» — не эканамiчнае. Да нас з бюджэту не паступае нi капейкi.

— Iнакш кажучы, рэдакцыя выпускае газету за свой кошт: падпiска, рэклама i...

— ... i рознiца.

— I ўсё сыходзiцца, выдатна зводзяцца канцы з канцамi?

— Ды не, зусiм не выдатна «ўсё сыходзiцца», бо штомесяц мы выплачваем каля 300 мiльёнаў рублёў падаткаў. Давайце падлiчым: 300 х 8 = 2400. Два мiльярды чатырыста мiльёнаў рублёў — прыкладна менавiта на гэту суму папоўнiўся бюджэт нашага роднага Савецкага раёна г. Мiнска.



Profile

ума турман
[info]jana_elka
jana_elka

Latest Month

November 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com